Кіналекторый «Вызваленне» для Жлобінскага малочнага завода-філіяла ААТ «Рагачоўскі МКК»

21 чэрвеня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» правялі кіналекторый для работнікаў Жлобінскага малочнага завода (філіял ААТ «Рагачоўскі МКК»).

Для працоўнага калектыву быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Перад праглядам фільма выступіла архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Елісеева Ірына Мікалаеўна, якая расказала аб юбілейнай даце вызвалення горада Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Выступленне архівіста ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» І.М.Елісеевай перад праглядам фільма
2. Працоўны калектыў Жлобінскага малочнага завода-філіяла ААТ «Рагачоўскі МКК»