27 сакавіка 2024 г.у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў аглядную экскурсію для навучэнцаў «Сярэдняй школы №104 імя Р.М.Мачульскага г.Мінска»
Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй архіва, яго структурай, напрамкамі дзейнасці, відамі дакументаў і магчымасцямі іх пошуку. Экскурсія выклікала жывую цікавасць, паколькі сучасны Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі размяшчаецца ў будынку былога Касцёла Святога Юзафа кляштара бернардынцаў заснаванага ў 1624 годзе.
У архівасховішчы загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў Марыя Аляксандраўна Міхайлава расказала пра асаблівасці тэмпературнага і вільготнага рэжымаў захоўвання дакументаў. Таксама школьнікам была прадэманстравана праектная дакументацыя БДАНТД па будынках Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага цырка.
![]() |
1. Наведванне архівасховішча. |
![]() |
2. М.А.Міхайлава з вучнямі |