Візіт вучняў у занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне
26 лютага 2024 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні 5 класа сярэдняй школы №3 г.Кобрына.
Падчас урока спецыялісты архіва распавялі навучэнцам пра генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Кобрынскага і былога Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці. Дзецям былі прадстаўлены копіі дакументаў раённых камісій садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды.
Традыцыйна сустрэча завяршылася агляднай экскурсіяй па архіве.
![]() |
1. Вучні падчас урока |
![]() |
2. Школьнікі ў працэсе азнаямлення з дакументамі |