Лета з карысцю – занятак і азнаямленчая экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Пошукам дакументаў для даследчай працы на тэму «Жыццё на акупаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыях у перыяд з 1941 па 1944 гады» ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» займаюцца навучэнцы 11-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва» Мацвей Адакімчык і Багдан Даніленка.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі архіва правялі для рабят азнаямленчую экскурсію, падчас якой яны пабывалі ў архівасховішчы, сектары аблічбоўкі дакументаў, пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй найбольш цікавых архіўных дакументаў.

Падчас занятку даследчыкі-пачаткоўцы на практыцы асвоілі пошук інфармацыі з выкарыстаннем тэматычнага каталога, што дазволіла выявіць большую колькасць дакументаў па тэме даследвання.

Заняткі і экскурсія мелі максімальна практычны характар, дзякуючы чаму школьнікі змаглі больш даведацца пра прафесію архівіста і атрымаць навыкі пошуку архіўных дакументаў.

 

1-3. Наведванне сектара аблічбоўкі дакументаў
4-5. Знаёмства з асаблівасцямі рэстаўрацыі дакументаў
6-7. Экскурсія ў архівасховішча
8-9. Азнаямленне з пастаяннай выстаўкай архіўных дакументаў
10. Вучні вядуць пошук інфармацыі з выкарыстаннем тэматычнага каталога