Патрыятызм і дакументальная хроніка Перамогі: маладзечанскія архівісты правялі кіналекторый для навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза
Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» правялі кіналекторый з паказам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 2-3-х курсаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза.
Архівіст Марыя Мячкоўская расказала навучэнцам аб ключавых момантах, адлюстраваных у кінахроніцы.
Кіналекторый дазволіў навучэнцам пазнаёміцца з важнымі гістарычнымі падзеямі, звязанымі з Вялікай Перамогай, і ўбачыць хроніку тых гадоў, захаваную на плёнцы. Марыя Мячкоўская падрабязна спынілася на ключавых момантах фільма, тлумачачы іх гістарычны кантэкст і значэнне. Пасля прагляду адбылося абмеркаванне, падчас якога навучэнцы дзяліліся сваімі ўражаннямі, задавалі пытанні і разважалі аб важнасці захавання гістарычнай памяці.
Такі фармат мерапрыемстваў садзейнічае фарміраванню паважлівых адносін да мінулага, умацоўвае патрыятызм і дапамагае моладзі лепш разумець падзеі, якія паўплывалі на лёс краіны. Акрамя таго, кіналекторый даў магчымасць убачыць архіўныя матэрыялы, якія звычайна застаюцца па-за полем зроку шырокай аўдыторыі.
![]() |
1. Архівіст Марыя Мячкоўская падчас выступу з анатацыяй да фільма. |
![]() |
2. Падчас прагляду фільма. |