Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
28 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылася экскурсія для навучэнцаў аддзялення прамысловага грамадзянскага будаўніцтва Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа (МДАБК).
Экскурсанты наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з правіламі размяшчэння архіўных дакументаў, парадкам іх выдачы і ўліку, даведаліся аб мерах па забеспячэнні захаванасці дакументаў. Жывую цікавасць выклікала экскурсія па будынку архіва, а таксама па Верхнім горадзе.
![]() |
1. Навучэнцы МДАБК у архівасховішчы |
![]() |
2. Навучэнцы МДАБК падчас экскурсіі |