Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Ад Брэста да Урала: першыя дні вайны» ў г.Пермь (Расійская Федэрацыя)

22 чэрвеня 2026 года ў гістарычным парку «Расія – мая гісторыя» ў г.Пермь (Расійская Федэрацыя) адкрылася выстава «Ад Брэста да Урала: першыя днi вайны», якая расказвае пра герояў фронту і тылу першых дзён Вялікай Айчыннай вайны.

Гэты праект з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва гістарычнага парка «Расія – мая гісторыя» ў Пермі з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Цэнтральным музеем Вялікай Айчыннай вайны (Музей Перамогі, г.Масква).

Выстава расказвае пра гераізм як на фронце, так і ў тыле ў першыя дні вайны. 22 чэрвеня 1941 года гітлераўская Германія, парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала ваенныя дзеянні супраць Савецкага Саюза. Першымі, хто прыняў на сябе ўдар, былі памежнікі і перадавыя падраздзяленні Чырвонай Арміі, у тым ліку байцоў 112-й стралковай дывізіі, якая фармавалася ў Молатаўскай вобласці.

Экспазіцыя апавядае аб лёсах мірнага насельніцтва, якое трапіла пад акупацыю, аб канцлагерах і гета, а таксама аб фарміраванні партызанскіх атрадаў, якія пачалі ўзнікаць у Беларускай ССР ужо 26 чэрвеня 1941 года. У гэты час жыхары Пермі (тады – Молатава) ужо таксама пачалі выстройвацца ў чарзе да ваенкаматаў, каб пайсцi абараняць сваю краіну.

У прывітальным слове да першых гасцей выставы дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк расказаў, што на выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы і фатаграфіі з беларускіх архіваў, якія дапамогуць наведвальнікам лепш зразумець, як пачалася вайна і як яна адбілася на жыцці людзей.

 

1-2. Супрацоўнiкi Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь падчас адкрыцця выставы «Ад Брэста да Урала: першыя днi вайны»