Аб правядзенні экскурсіі ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
29 чэрвеня 2026 г.адбылося знаёмства навучэнцаў сярэдняй школы № 28 г.Віцебска, якія знаходзяцца ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры, з Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.
З улікам узросту, малодшыя школьнікі атрымалі адказы на пытанні: «Што такое архіў і чым ён адрозніваецца ад бібліятэкі?», «Што такое архіўны дакумент і для чаго яго трэба захоўваць?», а таксама шэраг іншых. Паглядзелі выставу «Архіўная служба Віцебскай вобласці.Аднаўленне», зборнікі дакументаў, адзін з фільмаў, падрыхтаваных БДАКФФД, прагуляліся па архіве, каб пазнаёміцца з працай архівістаў і даведацца, як захоўваюцца дакументы ў архівасховішча.
Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».
![]() |
| 1. Навучэнцы сярэдняй школы № 28 г.Віцебска ў чытальнай зале архіва |
![]() |
| 2. У адным з архівасховішчаў |

