Сустрэча прадстаўнікоў абласнога форуму педагагічных работнікаў па краязнаўстве з архівістамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

3 красавіка 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбылася сустрэча архівістаў з гісторыкамі, краязнаўцамі, педагогамі, ідэолагамі, а таксама спецыялістамі Гомельскай вобласці па працы з моладдзю. Сустрэчу адкрыў дырэктар архіва Ю.В.Шастапалаў. У сваёй прамове ён падкрэсліў важнасць ідэалагічнай працы з моладдзю ў напрамку захавання гістарычнай памяці. З’яўляючыся галоўнымі захавальнікамі дакументальнай спадчыны, архівы займаюць важнае месца ў папулярызацыі гістарычных фактаў і патрыятычным выхаванні моладзі. Спецыялісты Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі г.Гомеля. Архівысты расказалі гасцям пра працу аддзелаў па камплектаванні, захоўванні і выкарыстанні дакументаў. Архівіст другой кваліфікацыйнай катэгорыі Анастасія Арцем’ева расказала пра крыніцы камплектавання архіўнага фонду. Выступленне архівіста першай кваліфікацыйнай катэгорыі Вікторыі Рудэнка было прысвечана біяграфіі гісторыка-архівіста, дырэктара абласнога архіва Анатоля Дзмітрыевіча Карасёва. Выступленне суправаджалася віртуальнай выставай архіўных дакументаў з фонду асабістага паходжання А.Д.Карасева. Спецыяліст Мая Вашчанка расказала гасцям пра працу чытальнай залы архіва, дзе праводзяцца мерапрыемствы са школьнікамі і студэнтамі. Яна прадставіла гасцям ролік, зроблены супрацоўнікамі архіва пры дапамозе штучнага інтэлекту «Ажыўшая памяць», прысвечаны вядомай партызанцы Варвары Пятроўне Вырвіч. Непадробную цікавасць выклікала выстава фільтрацыйных спраў на рэпатрыяваных савецкіх грамадзян. Яна адказала на шматлікія пытанні, якія ўзніклі ў выніку прагляду ўнікальных дакументаў.

 

1. Выступленне на сустрэчы дырэктара архіва Ю.В.Шастапалава
2. А.Арцем’ева распавядае аб рабоце аддзела
3. Пра гісторыка-архівіста А.Д.Карасева распавядае В.Рудэнка
4. М.В.Вашчанка распавядае пра фільтрацыйныя справы рэпатрыяваных савецкіх грамадзян
5-7. Падчас мерапрыемства