Акцыя «Архівы-Школе» у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

13 лістапада 2025 г. у рамках акцыі «Архівы-Школе» адбылася тэматычная сустрэча з навучэнцамі 9 класа сярэдняй школы №4 г.Навагрудка імя П.А.Мазуры«Халакост як адна з праяў генацыду на Навагрудчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Падчас заняткаў школьнікам была прадэманстравана віртуальная выстава, дакументы і фотаздымкі якой расказваюць пра гісторыю яўрэйскай абшчыны Навагрудка, становішча яўрэйскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду ў дачыненні да мірных жыхароў, а таксама ўвекавечанне памяці ахвяр халакоста на Навагрудчыне.

 

Падчас правядзення акцыі «Архівы-Школе».