Удзел супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» ў мерапрыемстве інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок»

24.04.2025 супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» былі запрошаны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа №15 г.Ліды» на мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок» – «Школа актыўнага грамадзяніна» – для навучэнцаў 9-10 класаў па тэме «Маладосць – час выбару. Кіраванне дзяржавай» (аб удзеле моладзі ў выбарах, праве абіраць і быць абраным у дзяржаўныя органы). На мерапрыемстве выступіў з прамовай дэпутат Лідскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання Бунько Алег Уладзіміравіч. У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Перад паказам загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і НСА Іванч Аксана Віктараўна выступіла з лекцыяй, прымеркаванай да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

 

1. Падчас правядзення мерапрыемства.
2. Падчас правядзення мерапрыемства.