Дзень народнага адзінства. Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» правялі дэманстрацыю віртуальнай выстаўкі «Дзень у гісторыі», прымеркаванай да ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР

17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. У гэты дзень, пасля вызваленчага паходу Чырвонай арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая адышла ў 1921 г. па Рыжскай мірнай дамове да Польшчы, адбылося уз’яднанне беларускага народа.

2 лістапада 1939 г.Вярхоўны Савет СССР задаволіў просьбы аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР, а 14 лістапада 1939 года быў прыняты Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Такім чынам, тэрыторыя Беларусі зноў набыла цэласнасць, вярнулася ў рэчышча векавой гістарычнай традыцыі.

Напярэдадні знамянальнага дня архівісты аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў занальнага архіва Вольга Беразоўская і Марыя Мячкоўская прадставілі тэматычны выставачны праект «Дзень у гісторыі» для навучэнцаў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна». Таксама ў рамках Дня народнага адзінства выставачны праект быў прадэманстраваны для супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна».

«Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у Вялікай Айчыннай вайне, заняць дастойнае месца ў сусветнай супольнасці і стаць адным з сузаснавальнікаў ААН. Дзень народнага адзінства служыць яшчэ адным напамінам пра стойкасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці, фармуе пачуццё прыналежнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна», – падкрэсліла ў сваім выступе Марыя Мячкоўская.

 

1. У час прадстаўлення выставачнага праекта ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна»
2. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падчас прадстаўлення выставачнага праекта.