«Архівы – школе»: архіў як машына часу
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку наведалі выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера «Волат» Багатырскай базавай школы Полацкага раёна.
Арганізаваны для іх архіўны ўрок «Архіў як машына часу» меў на мэце пазнаёміць удзельнікаў з паняццем архіва, яго значэннем і роляй у захаванні гісторыі, а таксама прадэманстраваць, як архіўныя дакументы дазваляюць «падарожнічаць» у мінулае.
У ходзе аглядных экскурсій па архіве навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе ім было наглядна паказана, як беражліва захоўваюцца і сістэматызуюцца каштоўныя гістарычныя матэрыялы.
На фота: Выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера «Волат» Багатырскай базавай школы Полацкага раёна.
![]() |
