Акцыя «Архівы-Школе» у Навагрудскім каледжы тэхналогій і бяспекі

24 верасня 2025 г. у рамках акцыі «Архівы-Школе» адбылася сустрэча з навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.

У ходзе тэматычнага ўрока дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку А.С.Забелінская прадставіла прысутным дакументальную выставу «Выстаялі і перамаглі», расказала пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Навагрудчыне, у тым ліку факты генацыду ў дачыненні да мірнага насельніцтва, вызваленне горада і арганізацыю дапамогі фронту жыхарамі раёна.

У завяршэнне сустрэчы навучэнцам да прагляду быў прапанаваны фільм-кінахроніка аб вызваленні горада Гродна.

 

1. Дырэктар архіва А.С.Забелінская знаёміць навучэнцаў з дакументальнай выставай.
2. Падчас дэманстрацыі фільма-кінахронікі.