Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для студэнтаў 4 курса факультэта «Гісторыі, камунікацыі і турызму» ГрГу ім. Я. Купалы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

27 кастрычніка 2025 года у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў 4 курса факультэта «Гісторыі, камунікацыі і турызму» ГрГу ім. Я. Купалы. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, працэсам фарміравання фондаў, спецыфікай працы з рознымі відамі архіўных дакументаў. Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству з навукова-даведачнай бібліятэкай архіва. Наведвальнікі таксама пабывалі ў выставачнай зале, архівасховішчы і лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Навучэнцы пад час лекцыі.
2. Знаёмства з навукова-справачнай бібліятэкай.