Аб наведванні дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці навучэнцамі 10-га класа сярэдняй школы №4 г.Віцебска

26 верасня 2025 г.у рамках акцыі «Архівы-Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы 10-га класа сярэдняй школы №4 г.Віцебска. Падчас экскурсіі школьнікі коратка азнаёміліся з гісторыяй архіва і архіўнай справы ў Беларусі, спецыфікай працы архівіста, публікацыйнай і выставачнай дзейнасцю архіва, паглядзелі адну з віртуальных выстаў, пагарталі зборнікі дакументаў. Падчас наведвання архівасховішчаў экскурсанты атрымалі ўяўленне аб арганізацыі захоўвання дакументаў у архіве і мерапрыемствах па
забеспячэнні іх захаванасці.

 

1. Падчас азнаямлення з выданнямі дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
2-3. Падчас наведвання архівасховішчаў