Субботнік у Цэнтральнай лабараторыі: калектыў актыўна ўключыўся ў Год добраўпарадкавання

Калектыў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь даў старт цыклу мерапрыемстваў у рамках Года добраўпарадкавання, прыняўшы ўдзел у рэспубліканскім субботніку.

Значнасць суботнікаў выходзіць далёка за рамкі простага добраўпарадкавання. Гэта не проста ўборка тэрыторыі і сваіх працоўных месцаў, а глыбока ўкаранёны ў культуры беларусаў акт грамадзянскай адказнасці, праява калектыўнага духу і клопату пра будучыню.

У будынку лабараторыі і на яе тэрыторыі заўсёды падтрымліваецца ўзорны парадак, аднак няма межаў дасканаласці, і ў Год добраўпарадкавання хацелася б, каб усё выглядала бездакорна і на вышэйшым узроўні.

У ходзе суботніка былі выкананы работы па ўборцы прылеглай тэрыторыі, старанна прыбраныя рэшткі леташняй лістоты, падрыхтаваны да сезоннай афарбоўкі агароджы, а таксама праведзена генеральная ўборка працоўных месцаў, пакоі адпачынку і прыёму ежы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена бяспецы – усе ўдзельнікі прайшлі Мэтавы інструктаж перад пачаткам работ. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы ўзаемадапамогі і пазітыву, прадэманстраваўшы згуртаванасць калектыву для дасягнення выдатнага выніку.

 

1. Супрацоўнікі лабараторыі за ўборкай працоўных месцаў, пакоя адпачынку і прыёму ежы.
2. Супрацоўнікі службы галоўнага інжынера за падрыхтоўкай агароджы да сезоннага афарбоўвання.
3. Супрацоўнікі аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў за дбайнай уборкай прылеглай тэрыторыі.