Кіналекторый у Рэчыцкім гаргазе ў гонар 82-й гадавіны вызвалення Рэчыцы
18 лістапада 2025 года, ў 82-ю гадавіну вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у ВУ «Рэчыцагаз» РВУП «Гомельвоблгаз» быў праведзены кіналекторый з паказам дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказвалі работнікам гаргаза аб асноўных момантах Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі. Затым увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм, які змястоўвае кадры баёў савецкіх войск за Рэчыцу і Гомель.
![]() |
| 1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка інфармуе калектыў гаргаза аб Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі |
![]() |
| 2. Работнікі гаргаза слухаюць інфармацыю аб змесце фільма «Вызваленне» |
![]() |
| 3. У час паказа фільма «Вызваленне» |


