У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».

У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра тое, як стваралася Саюзная дзяржава і як выбудоўваецца ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі на сучасным этапе.

У рамках сустрэчы для студэнтаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў , а таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, а таксама дакументы, якія сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Напрыканцы для студэнтаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчу, падчас якой хлопцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, са складам і зместам яго фондаў, а таксама наведалі выставу архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога…», прысвечаную 80 годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас мерапрыемства
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас азнаямлення з выставай «А заўтра была Перамога…»
5. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» падчас агляднай экскурсіі