Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна агляднай экскурсіі для навучэнцаў ДУА «СШ №42 г.Гродна»

22 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для навучэнцаў 6 «Б» класа ДУА «СШ №42 г.Гродна» праведзена лекцыя, на якой наведвальнікі даведаліся пра гісторыю архіва, працу яго аддзелаў, пра склад дакументаў. Таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве, дзе навучэнцы наведалі выставачную залу і бібліятэку, пакой аблічбоўкі дакументаў і архівасховішча, а таксама лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе з вялікай цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Азнаямленне навучэнцы 6. класа ДУА «СШ №42 г.Гродна» з архіўнымі дакументами.
2. Вучні ДУА «СШ №42 г.Гродна» падчас наведвання выставачнай залы архіва.
3. Вучні ДУА «СШ №42 г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.