Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» круглага стала «Варвара Вырвіч: рэха партызанскага лёсу» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

11 сакавіка 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся круглы стол «Варвара Вырвіч: рэха партызанскага лёсу». На мерапрыемстве адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва і запрошаных вучняў 8 класа ДУА «Гомельскі кадэцкі каледж» са сваяком – пляменнікам Варвары Пятроўны Вырвіч – Ігарам Леанідавічам Кузьмянком. Круглы стол адкрыў дырэктар архіва Юрый Васільевіч Шастапалаў, які расказаў пра важнасць захавання гістарычнай памяці і важнасць перадачы дакументальнай спадчыны падрастаючаму пакаленню.

Праграма круглага стала ўключыла ў сябе выступленне старшага навуковага супрацоўніка Маі Валянцінаўны Вашчанка, якая расказала пра баявы гераічны шлях вядомай партызанкі Варвары Вырвіч, якую нямецка-фашысцкія захопнікі празвалі «бандытам Кацяй» за яе дзёрзкія дыверсійныя аперацыі. Яна паказала і расказала пра архіўныя дакументы, дзе змяшчаюцца звесткі пра баявы шлях і ўзнагароды Варвары Вырвіч. Мерапрыемства працягнуў Ігар Леанідавіч Кузьмянок, які расказаў прысутным пра Варвару Пятроўну так, як ён запомніў яе з дзяцінства – чалавекам з валявым характарам, але ў той жа час мяккай і душэўнай жанчынай. Ігар Леанідавіч падарыў архіву копіі сямейных фатаграфій і расказаў шмат цікавых гісторый з жыцця Варвары Пятроўны.

– Яна была вельмі сціплым чалавекам. Не любіла расказваць пра вайну і рэдка апранала баявыя ўзнагароды. Праз шмат гадоў я шкадую, што не надаў належнай увагі яе баявому шляху, не распытаў, не запісаў. Герояў вайны ўсё менш, амаль не засталося тых, хто можа расказаць пра падзеі ваенных гадоў. Таму захаванне памяці пра герояў бясцэнна, – сказаў напрыканцы Ігар Леанідавіч.

Навучэнцаў зацікавілі фотаздымкі з сямейнага архіва, дзе Варвара Вырвіч працавала выхавацелем у дзіцячым садку, у піянерскім лагеры імя Марата Казея. Сапраўдную цікавасць выклікалі таксама артыкулы з газет «Праўда», «Известия» і часопіса «Смена» 1943 года пра «Няўлоўных мсціўцаў» камсамольска-дыверсійнага атрада, якім умела кіравала Варвара Пятроўна Вырвіч.

Напрыканцы мерапрыемства гасцям быў прадэманстраваны відэаролік «Жывая Памяць», з прымяненнем штучнага інтэлекту, з фотаздымкамі партызанкі Вырвіч Варвары Пятроўны – няўлоўнай «Каці», зроблены супрацоўнікамі абласнога архіва.

 

1. Дырэктар архіва Ю.В.Шэстапалаў з І.Л.Кузьмянком і запрошанымі гасцямі на мерапрыемстве
2. Выступленне М.В.Вашчанкі
3. І.Л.Кузьмянок расказвае пра партызанку Вырвіч Варвару
4. Выстава фотаздымкаў, прысвечаных партызанскаму атраду пад камандаваннем В.Вырвіч
5-6. Навучэнцы разглядаюць дакументы і фотаздымкі
7. Удзельнікі мерапрыемства