Студэнцкая практыка ў БДАМЛМ

29 чэрвеня 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў у сябе студэнтаў 2 курса гістарычнага і філалагічнага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сустрэча адбылася ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і стала часткай музейнай, архіўнай і справаводчай практыкі будучых спецыялістаў.

З прывітальным словам выступіла дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка, якая пазнаёміла будучых гісторыкаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва-музея, яго спецыфікай.

Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля правяла для моладзі спецыялізаваную экскурсію. Студэнты даведаліся пра гісторыю будынка архіва-музея, азнаёміліся з асаблівасцямі працы па папулярызацыі дакументаў. Асаблівую цікавасць выклікалі ўнікальныя фонды, дзе зберагаюцца дакументы выдатных дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва.

Рэспубліканская акцыя «Архівы – школе» застаецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці БДАМЛМ. Падобныя сустрэчы дапамагаюць моладзі атрымаць каштоўны практычны вопыт, павышаюць цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і спрыяюць фарміраванню прафесійных навыкаў будучых даследчыкаў.

 

1. Падчас выступлення А.А.Макаранка
2. В.В.Біруля распавядае пра гісторыю архіва-музея
3. Вядучы архівіст І.А.Лабовіч дэманструе працу па сканаванню дакументаў
4. Студэнты-практыканты ў БДАМЛМ