Дзень народнага адзінства: кіналекторый у ААТ «Рэчыцадрэў»

17 верасня 2024 года архівісты ЗДА ў г.Рэчыцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Мы разам назаўсёды. Да 85-годдзя ўз’яднання Беларусі», якое праводзілася ў гонар Дня народнага адзінства ў ААТ «Рэчыцадрэў». Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Д.А.Крупа праінфармаваў калег аб паходжанні і значэнні свята. Вядучы археограф Рэчыцкага дзяржархіва С.А.Жарносенка расказаў аб стварэнні БДАКФФД дакументальнага фільма «Уз’яднанне» на аснове кінаматэрыялаў, якія ўключаюць кадры вызваленчага пахода Чырвонай арміі ў Польшчу і сустрэчы заходніх беларусаў са сваімі ўсходнімі братамі па нацыі. Далей фільм быў прадстаўлены ўвазе прысутных.

На фота: Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А.Жарносенка інфарміруе работнікаў ААТ «Рэчыцадрэў» аб фільме «Уз’яднанне»