Арганізацыя прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў БДУКМ
У межах мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 23 красавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (далей – БДУКМ) арганізавалі прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністерства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У праглядзе ўдзельнічалі студэнты і прафесарска-выкладчыцкі склад БДУКМ. Перад удзельнікамі выступіў вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Дзмітрый Сяргеявіч Самахвалаў. Ён распавёў пра значнасць Дня Перамогі для беларускага народа і ўсяго чалавецтва, працу аператараў-дакументалістаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, пра дакументальную спадчыну той пары, што захоўваецца ў беларускіх архівах.
Пасля прагляду фільма адбылося абмеркаванне, падчас якога студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі і разважаннямі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Удзельнікі прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў БДУКМ |
![]() |
2. Выступленне Д.С.Самахвалава |
![]() |
3. Падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |