Займальнае падарожжа ў свет гісторыі: першакласнікі СШ № 86 г. Мінска наведалі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці
![]() |
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, напярэдадні Дня абароны дзяцей – 1 чэрвеня, правёў інтэрактыўную экскурсію для навучэнцаў 1 «А» класа СШ № 86 г.Мінска. Для маленькіх гасцей звычайны візіт ператварыўся ў захапляльнае падарожжа.
Для першакласнікаў гэта быў першы досвед знаёмства з архіўнай справай. Каб зрабіць сустрэчу зразумелай і запамінальнай, супрацоўнікі архіва падрыхтавалі для дзяцей унікальную экскурсію з элементамі інтэрактыву.
Галоўным сюрпрызам для малых стаў займальны квэст «Пошук скарбаў». Першакласнікі ператварыліся ў сапраўдных дэтэктываў. Каб знайсці сакрэтныя дакументы і расшыфраваць загадку, ім прыйшлося прымяніць кемлівасць, уважлівасць і камандны дух.
Замацаваць атрыманыя веды дапамагла вясёлая віктарына «Архіўная».
За свае старанні, жывую цікавасць і эрудыцыю кожны ўдзельнік атрымаў памятны дыплом і салодкі прыз.
Першы візіт першакласнікаў СШ № 86 у Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці даказаў: гісторыя – гэта зусім не сумна. Архіўныя фонды могуць стаць месцам для сапраўдных адкрыццяў нават для тых, хто сам нядаўна навучыўся чытаць і пісаць. Мерапрыемства паклала выдатны пачатак сяброўству юнага пакалення з гістарычнай спадчынай роднага краю.
На фота: Падчас мерапрыемства.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







