Аб правядзенні мерапрыемстваў супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў

З 6 па 10 чэрвеня 2025г. у рамках Міжнароднага тыдня архіваў спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі шэраг мерапрыемстваў: семінар для дырэктараў тэрытарыяльных архіваў зоны абслугоўвання; шэсць аглядных экскурсій па архіву для вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі г.Кобрына, студэнтаў-практыкантаў 2курса гістарычнага факультэта завочнага аддзялення ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна», кіраўнікоў раённых архіваў; урок на тэму «Архіў учора і сёння» і майстар-клас па падшыўцы дакументаў для навучэнцаў сярэдняй школы №6 г.Кобрына.

Малодшым школьнікам былі прадэманстраваны сацыяльныя ролікі, а для запрошаных дырэктараў тэрытарыяльных архіваў, практыкантаў і старэйшых вучняў быў ажыццёўлены паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

Праведзеныя дзяржархівам мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў