Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Цэнтральная лабараторыя ў рамках акцыі «Архівы – школе» прыняла групу школьнікаў

Летні адпачынак навучэнцаў СШ №86 г.Мінска на канікулах вельмі пазнавальна прайшоў 1 ліпеня. Выхаванцы летняга аздараўленчага лагера прыйшлі на экскурсію ў дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».

Дзеці з цікавасцю назіралі, як унікальныя майстры карпатліва аднаўляюць састарэлыя папяровыя дакументы мінулых эпох, беражліва пераплятаюць іх, а таксама капіруюць асабліва каштоўныя дакументы ў фармат мікрафільмаў.

На фота: Школьнікі знаёмяцца з рэстаўрацыяй, мікрафільмаваннем і вокладкай дакументаў