Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

21.11.2025 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 8 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».

Згодна каляндарна-тэматычнаму плану, распрацаванаму дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку вучням распавялі аб экспертызе каштоўнасці дакументаў у архівах арганізацый. На практычным занятку для школьнікаў быў арганізаваны майстар-клас па тэме «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».

 

1. Школьнікі падчас заняткаў.
2. Школьнікі падчас заняткаў.