Аб правядзенні ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці заняткаў для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа ў рамках праекта «Юны архівіст»
11 лютага 2026 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены заняткі для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, якія навучаюцца спецыяльнасці «справаводства».
Тэарэтычныя аспекты працы па складанні і афармленні вопісаў былі асветлены ў лекцыі загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў У.П.Каханкі на тэму «Архіўны вопіс як базавы архіўны даведнік». З мэтай замацавання атрыманай інфармацыі быў арганізаваны семінар-практыкум, на якім навучэнцы каледжа змаглі на канкрэтных прыкладах азнаёміцца з асноўнымі элементамі архіўных вопісаў і працэсам іх складання ў ходзе навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў.
Пасля завяршэння заняткаў будучыя спецыялісты ў галіне справаводства наведалі рабочыя кабінеты і адно з архівасховішчаў, у якім азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў у архіве.
![]() |
| 1. Перад пачаткам заняткаў |
![]() |
| 2. Праца з вопісамі ў ходзе семінара-практыкума |
![]() |
| 3. У адным з рабочых кабінетаў падчас экскурсіі па архіве |
![]() |
| 4. У адным з архівасховішчаў падчас экскурсіі па архіве |



