Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Л.М.Даватара г.Гродна» і ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

16 і 17 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Л.М.Даватара г.Гродна» і ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Партызанскі і падпольны рух на Гродзеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе ўрокаў навучэнцы азнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, часопісамі баявых дзеянняў, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, а таксама ўспамінамі і лістамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальным выставы дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама зборнікі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў былі арганізаваны экскурсіі па архіве, падчас якіх яны наведалі архівасховішча, а таксама аддзел аблічбоўкі і рэстаўрацыі дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Л.М.Даватара г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Л.М.Даватара г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча
3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў