19 лютага 2024 г.у рамках акцыі «Архівы школе» установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №75» быў праведзены ўрок на тэму: «Выпрабаванне няволяй. Трагедыя савецкіх грамадзян, гвалтоўна вывезеных у Нямеччыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.)»

19 лютага 2024 г.у рамках акцыі «Архівы школе» установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №75» быў праведзены ўрок на тэму: «Выпрабаванне няволяй. Трагедыя савецкіх грамадзян, гвалтоўна вывезеных у Нямеччыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.)».

Мэта мерапрыемства – вывучэнне гісторыі, для ўсведамлення навучэнцамі сваёй сацыяльнай ідэнтычнасці, як грамадзяніна сваёй краіны, выхавання пачуцця патрыятызму і павагі да гістарычнай спадчыны.

У рамках мерапрыемства старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГв Драздова А.М. правяла ўрок «Выпрабаванне няволяй. Трагедыя савецкіх грамадзян, гвалтоўна вывезеных у Германію ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.)». У ходзе гутаркі са школьнікамі гаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб палітыцы нацысцкай Германіі ў адносінах да ўсходніх рабочых (остарбайтэраў) грамадзян СССР, вывезеных на прымусовыя работы на карысць Трэцяга рэйха, захаванні гістарычнай памяці аб жорсткім абыходжанні і гібелі насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама, навучэнцы атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з выставай «Лёсы ўкрадзеных беларускіх грамадзян у нямецкае рабства. Выжыць – подзвіг». Кожны архіўны дакумент у экспазіцыі змяшчае кароткую анатацыю, што дае магчымасць дапоўніць непасрэднае ўспрыманне экспанатаў. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў абласным архіве.

Урок суправаджаўся дэманстрацыяй архіўных дакументаў на выставе па вышэйпаказанай тэме, і выклікаў жывую цікавасць да гісторыі нашай Радзімы ў школьнікаў.