Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»,у рамках пілотнага праекта «Юны Архівіст»
20 мая 2026 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» для 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» была праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства «Твая прафесія – захавальнік памяці».
Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала вучням пра гісторыю стварэння архіва, а таксама падрабязна раскрыла спецыфіку сваёй працы, патлумачыўшы, якімі ведамі і навыкамі павінен валодаць сучасны спецыяліст.
На экскурсіі па архівасховішчы, вядучы архівіст расказала навучэнцам аб тым, якія дакументы знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове.
У чытальнай зале архіва навучэнцам была прадстаўлена стэндавая выстава «Ад мінулага да будучыні».
На фота: Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні прафарыентацыйнага мерапрыемства «Твая прафесія – захавальнік памяці»
![]() |
![]() |

