Аб удзеле ў навучальных курсах маладзёжнага прафсаюзнага актыву

З 8 па 12 красавіка на базе дома адпачынку «Лагойскі» былі праведзеныя навучальныя курсы моладзевага прафсаюзнага актыву, арганізатарамі якіх выступіў Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА». Курсы праходзілі па модулі «Якасць ва ўсім – залог працвітання беларускага грамадства». Усяго ў навучанні прынялі ўдзел больш за сотню маладых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй рэспублікі, у ліку якіх работнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стасенка. Цягам тыдня перад слухачамі курсаў выступалі вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь.

У сераду, 10 красавіка ў рамках курсаў адбыліся экскурсіі на «Лінію Сталіна» і ў Нацыянальны аэрапорт Рэспублікі Беларусь, дзе прайшла сустрэча са старшынёй Беларускага прафесійнага саюза дзяржаўных і іншых устаноў С.В.Патапенка.

12 красавіка адбылося падвядзенне вынікаў і ўручэнне дыпломаў аб праходжанні курсаў.

На фота: Агульная фатаграфія слухачоў курсаў з кіраўніком прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў С.У.Патапенка