Удзел маладых работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у мерапрыемствах Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь
18 лістапада архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, удзельнік камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Анастасія Сяргееўна Макарэвіч сустрэлася з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска».
Падчас сустрэчы А.С.Макарэвіч расказала аб Маладзёжным парламенце пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, яго асноўных мэтах і задачах, напрамках дзейнасці, мерапрыемствах і праектах.
Таксама была закранутая тэма актыўнага ўдзелу моладзі ў ключавых грамадска-палітычных падзеях краіны, у прыватнасці, электаральнай кампаніі і галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Архівіст А.С.Макарэвіч расказала аб асноўных напрамках дзейнасці БДАКФФД, акцэнтуючы ўвагу навучэнцаў на працы, якая праводзіцца архівам па захаванні гістарычнай памяці.
![]() |
![]() |
Сустрэча архівіста БДАКФФД, члена камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Анастасія Сяргееўна Макарэвіч з навучэнцамі 10-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”, 18 лістапада 2024 г. |