Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

3 мая 2024 года напярэдадні Дня Перамогі ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» праведзена мерапрыемства з удзелам супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

Навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама С.А.Фралоў, галоўны спецыяліст упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводству А.М.Кудраўцава, дырэктар Магілёўскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» Р.А.Барэхаў, намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Л.М.Цалабанава, загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.У.Троцкая, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

З уступнай прамовай выступіў архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Швыроў.