У ДАГАГВ прайшло мерапрыемства для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа
27 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж», прысвечанае трагічнай тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцы атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб бесчалавечных маштабах генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Увазе рабят таксама былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюць жывую памяць аб тых страшных падзеях.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мемарыяльнаму комплексу «Чырвоны Бераг», збудаванаму на месцы аднаго з найбуйнейшых у Беларусі дзіцячых донарскіх канцлагераў, у якім у гады Вялікай Айчыннай вайны ў дзяцей забіралі кроў для нямецкіх салдат і афіцэраў.
У рамках мерапрыемства архівістамі быў арганізаваны паказ відэасюжэту праекта «Звычайны генацыд. «Чырвоны Бераг», які ўключае ўспаміны тых, хто выжыў дзяцей, былых вязняў гэтага канцлагера.
На фота: Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



