Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў «Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава»

У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 5 сакавіка 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 2 курса «Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава».

У ходзе экскурсіі, архівісты азнаёмілі навучэнцаў не толькі з дзейнасцю архіва, але і з асноўным законам краіны – Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года.

Для навучэнцаў былі прадстаўлены выставы: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі». Таксама навучэнцы з цікавасцю прагледзелі дакументальныя фільмы: «Абарона горада Магілёва», «Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Адкрыты кінаархіў», «Дзень Канстытуцыі».

У завяршэнні экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.