Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў святочнай праграме да Дня Перамогі
9 мая 2026 года в рамках святочных мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў дзень 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы арганізаваў і правёў выстаўку дакументаў з фондаў архіва па тэме вайны пад назвай «Мы гэтай памяці верныя». Увазе публікі былі прадстаўлены пісьмы часоў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы з фонда асабістага паходжання ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Данілавіча Валенціка, імя якога носіць адна з вуліц Рэчыцы. З вялікай цікавасцю грамадзяне знаёміліся з архіўнымі дакументамі, задавалі архівістам пытанні, а некаторыя з іх дзяліліся гісторыямі аб сваіх сваяках-удзельніках вайны.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-5. Супрацоўнікі ЗДАРэч у час правядзення выстаўкі архіўных дакументаў «Мы гэтай памяці верныя» |
![]() |
![]() |
| 6-7. Грамадзяне знаёмяцца з архіўнымі дакументамі аб Вялікай Айчыннай вайне з фондаў ЗДАРэч |






