Экскурсія для навучэнцаў гімназіі па Рэчыцкаму дзяржархіву

3 чэрвеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў у сваіх сценах выхаванцаў летняга лагера «Эрудыт» Рэчыцкай раённай гімназіі. У ходзе сустрэчы гімназісты здзейснілі займальнае падарожжа па Рэчыцкаму дзяржархіву: даведваліся аб гісторыі архіва, знаёміліся са складам і зместам архіўных дакументаў. Дзеці задавалі архівістам пытанні, якія іх цікавілі, спрабавалі свае сілы ў архіўнай працы.

Таксама ўвазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка інфармуе гімназістаў аб гісторыі архіва
2-6. Гімназісты даследуюць архіўныя дакументы
7-8. Архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч Т.В.Фралова адказвае на пытанні гімназістаў
9-10. Гімназісты знаёмяцца з літаратурай з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва
11. У час паказу фільма «Крэпасць-герой»