Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняй школы №16 ім. А.Сухамбаева г.Гродна» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
2 красавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена лекцыя для навучэнцаў 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №16 ім. А.Сухамбаева г.Гродна» аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці і складзе дакументаў.
Для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве. У выставачнай зале архіва вучні азнаёміліся са стэндавымі выставамі і экспанатамі «кутка архівіста XIX-XX стст»., у архівасховішчы даведаліся аб умовах захоўвання архіўных дакументаў, а таксама з асаблівай цікавасцю назіралі за рэстаўрацыяй арыгіналаў архіўных дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы сярэдняй школы № 16 імя А.Сухамбаева г. Гродна падчас лекцыі. |
![]() |
2. Прадстаўленне архіўных дакументаў навучэнцам сярэдняй школы №16 імя А.Сухамбаева г. Гродна. |
![]() |
3. Наведванне выставачнай залы архіва. |
![]() |
4. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў. |