Дырэктар дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці наведала гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» з мэтай правядзення кіналекторыя

Напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогідырэктар архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Л.Горбач наведала каледж-музей – Гуманітарны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» з мэтай правядзення кіналекторыя ў рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага святкаванню 80-й гадавіны Перамогі беларускага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Найбагатую гісторыю можна ўбачыць у навучальных кабінетах і калідорах установы адукацыі – сапраўднага каледжа-музея. Экспанаты ўвесь час навідавоку і ствараюць асаблівую творчую атмасферу. Тры карпусы гуманітарнага каледжа – гэта тры гістарычныя эпохі ў жыцці не толькі самой навучальнай установы, яе выпускнікоў, але і горада. Самы стары корпус акунае гасцей у атмасферу дарэвалюцыйнага жыцця. Ёсць тут аўдыторыя, прысвечаная Аляксандру Пушкіну. У другім корпусе аб гісторыі савецкага перыяду раскажуць кабінеты, калідоры і нават лесвічныя пляцоўкі з размешчанымі на іх плакатамі-агіткамі. Праходзячы па калідорах, пападаеш то ў працоўны кабінет таго часу, то ў жылы пакой. Адзін са складальнікаў праекта – імянныя аўдыторыі выдатных педагогаў і выпускнікоў. У іх кожны дзень ідуць заняткі і як бы між іншым навучэнцы знаёмяцца з жыццём герояў вайны Вольгі Соламавай і Мікалая Слацьвінскага, кампазітараў Уладзіміра Кандрусевіча, Валерыя Іванова, Віктара Войціка, Леаніда Захлеўнага, педагогаў Адама Чопчыца, Станіслава Гулецкага, Ніны Брака.

Менавіта ў гэтай творчай атмасферы для студэнтаў быў прадстаўлены да прагляду дакументальны фільм «Вызваленне», які апавядае храналогію вызвалення тэрыторыі нашай краіны, пачынаючы з 26 лістапада 1943 года, калі войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў г.Гомель, і заканчваючы 28 ліпеня 1944 г.– вызваленнем г.Брэста, які першым сутыкнуўся з вайной твар у твар, гераічна змагаўся ўвесь час акупацыі.