Інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці» для студэнтаў Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку наведалі Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж.
Для студэнтаў арганізавана інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці», прысвечаная 85-годдзю гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, паказаны дакументальны фільм «Крэпасць – герой», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Гэты кранальны і наглядны фільм расказвае пра мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці — сапраўдных сімвалаў нязломнай волі, самаахвяравання і гераізму.
Гэта напамін пра сапраўдны подзвіг і памяць, якая жыве ў сэрцах кожнага з нас.
На фота: Інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці» для студэнтаў Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа (22.06.2026)
![]() |
