Аб выставе ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»
Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» 12 сакавіка 2024 г. у чытальнай зале архіва была размешчана выстава «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» – 15 сакавіка 2024 года.
Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Акрамя таго, Канстытуцыяй упершыню ў гісторыі краіны ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі. 15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены архіўныя матэрыялы, якія маюць дачыненне да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.