Прэзентацыя праекту «Кніга памяць. Рэспубліка Беларусь. Віцебская вобласць».

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» прынялі ўдзел у прэзентацыі выдання «Кніга памяці. Рэспубліка Беларусь. Віцебская вобласць», якая адбылася ў Полацкім кадэцкім вучылішчы.

Міжнародны гуманітарны праект «Кніга памяці. Рэспубліка Беларусь» рэалізуе Фонд ветэранаў дыпламатычнай службы (Расійская Федэрацыя).

Праект – гэта ўклад у справу захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і аб Другой сусветнай вайне ў цэлым, подзвігу савецкага народа ў перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Уладзімір Віктаравіч Чхіквадзэ, дырэктар Фонду ветэранаў дыпламатычнай службы, член Расійскага Савета па міжнародных справах, намеснік старшыні Савета Асацыяцыі расійскіх дыпламатаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі: «На беразе Заходняй Дзвіны каля Сафійскага сабора ў вашым горадзе ёсць мемарыяльны знак «Полацк – калыска беларуская дзяржаўнасці», на якім намаляваны знакамітыя гістарычныя асобы і найважнейшыя вехі гісторыі Рэспублікі Беларусь. Сімвалічна, што менавіта з сустрэчы прадстаўнікоў каманды нашага праекту ля гэтага помніка, пачалося абмеркаванне падрыхтоўкі другой кнігі шасцітомнага выдання «Кніга памяці. Рэспубліка Беларусь» па Віцебскай вобласці. Нарэшце крапатлівая праца завершана, і кніга ўбачыла свет. Вельмі важна, што прэзентацыя кнігі праходзіць напярэдадні Дня абаронцы Айчыны. Гэта дзень памяці, мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў нашых воінаў».

У ходзе падрыхтоўкі навуковых і гістарычных матэрыялаў для выдання да працы былі прыцягнуты беларускія гісторыкі: загадчык Музея баявой славы горада Полацка Сяргей Пятровіч Копыл і загадчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алеся Іосіфаўна Корсак.

У Кнізе Памяці прадстаўлены раёны Віцебскай вобласці ў адпаведнасці з храналогіяй іх вызвалення падчас наступальных аперацый Чырвонай Арміі. У кожным раёне паказаны воінскія пахаванні і месцы масавага пахавання мірнага насельніцтва, знішчанага ў ходзе рэалізацыі нацысцкай палітыкі генацыду, якія стаяць на ўліку Упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Апроч гэтага, чытач можа азнаёміцца з фотаматэрыяламі, архіўна-гістарычнымі даведкамі, копіямі архіўных дакументаў і іншымі крыніцамі.

На прэзентацыі ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» ўручана «Кніга памяць. Рэспубліка Беларусь. Віцебская вобласць».