Аб правядзенні практычнага занятку ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

27 лютага 2025 г. у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне прайшоў практычны занятак па самастойным аблічбоўванні дакументаў і вопісаў спраў для навучэнцаў 9 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына.

Спецыялісты архіва прадэманстравалі школьнікам усе этапы аблічбоўвання дакументаў: пачынаючы са сканавання на працяглым сканары і заканчваючы рэдагаваннем атрыманых выяў і іх захаваннем.

Вучні пераўвасобіліся ў архівістаў і паспрабавалі самастойна аблічбаваць фрагмент вопісу. З дадзеным эксперыментам дзеці паспяхова справіліся.

У ходзе занятку навучэнцам таксама была прадэманстравана вітрынная выстава «Ваенны вернісаж», якая экспануецца ў фае будынка архіва.

 

1. Дзеці падчас практычнага занятку па аблічбоўцы дакументаў
2. Вывучэнне школьнікамі працы працяглага сканэра
3. Самастойнае аблічбоўванне фрагмента вопісу спраў навучэнцамі
4. Азнаямленне вучняў з вітрыннай выставай «Ваенны вернісаж»