Мерапрыемства ў гонар Дня жанчын у Рэчыцкім агракаледжы

5 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Рэчыцкім дзяржаўным аграрным каледжы прайшоў занятак па тэме «Сапраўдная жанчына». Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы расказвалі будучым аграрыям аб фондаўтваральніку архіва – ветэране Вялікай Айчыннай вайны, франтавой і партызанскай медсястры Валянціне Луцэнка. З цікавасцю навучэнцы глядзелі асабістыя дакументы Валянціны Міхайлаўны.

Далей у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» быў паказаны дакументальны фільм БДАКФФД «Летапіс эпохі. Да 100-годдзя беларускага кіно», з якога навучэнцы каледжа даведваліся, як развіваўся беларускі кінематограф, якія відныя дзеячы працавалі ў ім (В.Тураў, У.Корш-Саблін, Ю.Тарыч і інш.) і якія выдатныя стужкі былі зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» («Лясная быль», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «У жніўні 44-га…» і інш.).

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам агракаледжа аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны В.М.Луцэнка
2. Навучэнцы агракаледжа слухаюць біяграфію ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.М.Луцэнка
3-4. Навучэнцы агракаледжа знаёмяцца з дакументамі В.М.Луцэнка
5. Паказ дакументальнага фільма «Летапіс эпохі. Да 100-годдзя беларускага кіно»