Аб правядзенні лекцый і экскурсій для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Брэста» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
З 1 па 5 красавіка 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі 5 груп вучняў 9-11-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Брэста».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў расказалі вучням аб развіцці архіўнай галіны, аб гісторыі і складзе дакументаў дзяржархіва Брэсцкай вобласці. Больш падрабязна азнаёмілі з дакументамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадэманстравалі відэаролікі «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
У ходзе азнаямленчай экскурсіі па архіве вучні наведалі архівасховішча, лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
У завяршэнні для вучняў была праведзена віктарына «Архіў – сховішча дакументальнай памяці», падчас якой дзеці паказалі, наколькі добра яны даведаліся пра архіўную работу.
![]() |
Фота 1. Вучні падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
Фота 2. Падчас лекцыі |
![]() |
Фота 3. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае вучням аб гісторыі і складзе дакументаў дзяржархіва Брэсцкай вобласці |
![]() |
Фота 4. Падчас прагяду відэароліка «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» |
![]() |
Фота 5. Вучні каля выстаўкі архіўных дакументаў «Дамачаўская трагедыя: да 80-годдзя расстрэлу выхаванцаў дзіцячага дома» |
![]() |
Фота 6. Школьнікі знаёмяцца з работай лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
Фота 7. Падчас экскурсіі па архівасховішчы |