Дзяржархіў Віцебскай у рамках акцыі «Архівы – школе» наведалі малодшыя школьнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава»

3 чэрвеня 2025 г. у Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылося мерапрыемства для малодшых школьнікаў – удзельнікаў школьнага лагера Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава».

Дзеці даведаліся, чым адрозніваюцца архівы ад бібліятэк, колькі гадоў захоўваюцца архіўныя дакументы, паглядзелі хроніка-дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя БДАКФФД, наведалі рэстаўрацыйную майстэрню і архівасховішча.

 

1. Удзельнікі мерапрыемства – малодшыя школьнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» каля ўвахода ў Дзяржархіў Віцебскай вобласці
2-3. У чытальнай зале архіва падчас мерапрыемства.