Навукова-практычная канферэнцыя «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі вопыт»
24 мая 2024 года ў мэтах выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж Урадам Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве на 2023-2025 гады адбылася Навукова-практычная канферэнцыя «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расейскі вопыт».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся Міністр па справах архіваў Пензенскай вобласці З.Х.Бібарсаў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў і часова выконваючы абавязкі кіраўніка ўпраўлення дзяржаўнай архіўнай службы Самарскай вобласці Д.А.Трэзіна.
У сваім выступленні А.Я.Цвяткоў падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. «У кожным архіве ёсць фонды асабістага паходжання непасрэдных удзельнікаў вайны, якія расказваюць пра гераічнае мінулае і страшныя трагедыі ваеннага часу. У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дакументы асабістага паходжання ўплятаюцца ў агульную канву архіўных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца на шматлікіх выставах, прысвечаных гістарычным падзеям, важным дзяржаўным датам, дапамагаюць больш ярка ўявіць падзеі розных гістарычных эпох. У працы са школьнікамі і моладдзю ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» выкарыстанне дакументаў і музейных прадметаў з фондаў асабістага паходжання дазваляе захапіць дзяцей і абудзіць у іх імкненне да вывучэння гісторыі ўласнай сям’і, роду, сваёй роднай мясцовасці, а затым і краіны ўвогуле», – адзначыў Аляксей Яўгенавіч.
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі 22 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і беларускія архівісты.
З беларускага боку ў канферэнцыі прагучалі даклады дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранкі «Вопыт работы БДАМЛМ з фондамі асабістага паходжання» і загадчыка аддзела фондаў асабістага паходжання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь І.У.Дарагуш «Аб дзейнасці аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ. Праблемы і перспектывы». На канферэнцыі прысутнічалі i iншыя супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Удзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі вопыт» з Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
2. Удзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі вопыт» з Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
3. Удзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі вопыт» з Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
4. Удзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі вопыт» з Расійскай Федэрацыі. |