Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі гімназіі №5 г.Брэста

13 лютага 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-га класа ДУА «Гімназія №5 г.Брэста».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў пазнаёмілі моладзь з гісторыяй Дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі пра склад дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас лекцыі былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Далей дзецям прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Школьнікам таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае вучням пра дакументы архіва
2. Падчас лекцыі
3. Падчас прагляду фільма
4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў